МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ПАШПАРТ
МУЗЕЯ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сялецкая сярэдняя школа”
назва ўстановы адуацыі
Назва музея “Вытокі”
Профіль музея гістарычны канкрэтнай тэматыкі (этнаграфічны)
Поўны адрас, тэлефон, е-mail, сайт
213 475
Магілёўская вобласць,
Мсціслаўскі раён,
Аграгарадок Сялец.
Вуліца Школьная
…… Дом 8…………
Тэлефон 802240 53758
Электронная пошта selec-upk@mstroo.by
Дата заснавання музея 10.12.2021 год
Загад аб адкрыцці № 223 ад 10.12.2021 г.
загад кіраўніка ўстановы адукацыі
Назва дзяржаўнага музея, які аказвае метадычную дапамогу
Мсціслаўскі раённы гісторыка-археалагічны музей
- Агульная плошча памяшкання
29 квадратных метраў
- Асноўныя раздзелы экспазіцыі:
- “Ганчарныя вырабы”;
- “Бандарныя вырабы”;
- “Прылады працы”;
- “Чырвоны кут”, (покуць);
- “Вышыванка”;
- “Матчын ручнік;
- “Ткацкія вырабы”;
- “Беларускае адзенне”;
- “Вяртанне ў СССР”.
Колькасць музейных прадметаў
Усяго
|
2022
|
2023
|
2024
|
2025
|
2026
|
Асноўнага фонду
|
302
|
|
|
|
|
Уключаны ў Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь
|
|
|
|
|
|
Пералік найбольш каштоўных музейных экспанатаў
№п/п
|
Назва музейных прадметаў
|
Шыфр, нумар
|
Захаванасць
|
Заўвагі
|
2.
3.
4.
5.
|
Абразы
Даматканыя ручнікі
Вясельнае плацце
Жорны
Андаракі
Лапаты для выпечкі хлеба
Цапы для абмалоту збожжа
Начоўкі (карыта)
Манета ¼ срэбрам, 1842 год
Гліняная цацка-свістулька
|
МШЭМС 106
МШЭМС 128
МШЭМС 129
МШЭМС 130
МШЭМС 131
МШЭМС 132
МШЭМС 158
МШЭМС 57
МШЭМС 159
МШЭМС 160
МШЭМС 36
МШЭМС 37
МШЭМС 38
МШЭМС 39
МШЭМС 43
МШЭМС 44
МШЭМС 242
МШЭМС 96
|
Частковая; малюнак патрэсканы. Абклад паточаны шашалем.
Поўная.
Поўная
Частковая; пасярэдзіне ёсць пляміна.
Частковая, абтрэплены правы край.
Частковая, карункі надарваны.
Поўная, але ёсць пляміны.
Поўная.
Поўная.
Поўная.
Частковая, вышчарблены сучок.
Поўная
Поўная.
Частковая, перацёрта сырамаць.
Поўная.
Частковая, замацаваны ручкі скобамі.
Поўная.
Частковая, адколана галава птушкі.
|
|
- Асноўныя паказчыкі працы музея
|
2022
|
2023
|
2024
|
2025
|
2026
|
Колькасць:
- Наведвальнікаў
- Лекцый
- Выстаў
- Мерапрыемстваў
|
|
|
|
|
|
5.Адзнакі па выніках праверкі стану працы музея
№ п/п
|
Дата
|
Кароткія звесткі
|
Хто правяраў
|
Подпіс
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Кіраўнік музея
№ п/п
|
Прозвішча, імя,
імя па бацьку (калі маецца)
|
Пасада
|
Год пачатку
кіравання музеем
|
1
|
Іванова Святлана Сямўнаўна
|
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
|
2022
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
- Перадача музейнага фонду матэрыяльна адказнай асобе
Дата перадачы
|
Хто здаў
|
Хто прыняў
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
- Прысваенне статуса “народны”
____________________________________________________________________
дата і нумар загада (пастановы) Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
____________________________________________________________________
пацвярджэнне аб прысваенні
____________________________________________________________________
- Дата запаўнення пашпарта 29.11.2022
_______________________________________________________________
Старшыня ўпаўнаважанай камісіі
(намеснік дырэктара дзяржаўнай
установы дадатковай адукацы
“Магілёўскі абласны цэнтр творчасці”) Н.М. Стральцова
Кіраўнік установы адукацыі
_________________ А.У. Галкоўскі
подпіс ініцыялы, прозвішча
М.П.
2022г. ________________ __________________
2023г. ________________..........__________________
2024г. ________________ __________________
2025г. ________________ ___________________
2026г. ________________ ___________________
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Сялецкая сярэдяя школа»
______________ А.У.Галкоўскі
“29” лістапада 2022 года
ПАЛАЖЭННЕ
АБ ЭТНАГРАФІЧНЫМ МУЗЕІ
ДУА «Сялецкая сярэдняя школа»
ГЛАВА 1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1.1. Музей установы адукацыі – структурнае падраздзяленне ДУА «Сялецкая сярэдняя школа», якое ствараецца з мэтай выяўлення і захавання на пастаяннай аснове музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, іх вывучэння, уліку, экспанавання і папулярызацыі для ажыццяўлення адукацыйных задач установы адукацыі.
1.2. Музей ўстановы адукацыі выконвае наступныя задачы:
стварэнне ўмоў для грамадзянскага, патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў;
развіццё матывацыі навучэнцаў да пазнання гісторыі, культуры і прыроды краіны;
набыццё практычных навыкаў пошукава-даследчай, фондавай, экспазіцыйнай і экскурсійнай дзейнасці;
садзейнічанне прафесійнай арыентацыі навучэнцаў.
1.3.Асноўныя функцыі музея ўстановы адукацыі:
выкарыстанне музейных прадметаў і музейных калекцый у адукацыйным працэсе;
камплектаванне і ўлік музейных фондаў;
забеспячэнне захаванасці гісторыка-культурных і прыродных каштоўнасцяў роднага краю;
арганізацыя пошукава-даследчай дзейнасці з мэтай ўсебаковага вывучэння гісторыі, культуры і прыроды свайго рэгіёну;
арганізацыя культурна-асветніцкай і грамадска-карыснай дзейнасці сярод навучэнцаў i iх законных прадстаўнiкоў, грамадскасці.
1.4. Музей установы адукацыі ажыццяўляе дзейнасць у адпаведнасці з Кодэксам Республікі Беларусь аб адукацыі, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры, палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, статутам , іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь і дадзеным палажэннем.
1.5. Музей установы адукацыі ажыццяўляе сваю дзейнасць ва ўзаемадзеянні з іншымі структурнымі падраздзяленнямі, установамі сістэмы адукацыі і культуры, дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі, зыходзячы з профіля дзейнасці.
ГЛАВА 2. АРГАНІЗАЦЫЯ І КІРАВАННЕ
2.1. Музей ўстановы адукацыі ствараецца, рэарганізуецца, спыняе сваю дзейнасць у адпаведнасці са статутам установы адукацыі на падставе загада кіраўніка ўстановы адукацыі згодна заключэнню ўпаўнаважанай камісіі.
2.2. Абавязковымі ўмовамі для адкрыцця музея ўстановы адукацыі з'яўляецца наяўнасць:
канцэпцыі развіцця музея ўстановы адукацыі;
прадметаў музейнага значэння (не менш 100 музейных прадметаў асноўнага фонду);
асобнага памяшкання (не менш за 25 кв.м.) і абсталявання, якія забяспечваюць захаванасць і экспанаванне музейных прадметаў, фондасховішча з абавязковым захаваннем светлавога, тэмпературна-вільготнаснага рэжымаў, а таксама наяўнасцю пажарнай сігналізацыі (размяшчэнне музея, захоўванне музейных прадметаў дапускаецца толькі ў будынках (памяшканнях), якія адпавядаюць дадзеным патрабаванням);
штатнай адзінкі (штатных адзінак) музейнага работніка(кіраўніка музея).
2.3.Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю музея ўстановы адукацыі ажыццяўляе дырэктар установы адукацыі, намеснік дырэктара, непасрэдную практычную дзейнасць – педагагічны работнік (далей – кіраўнік музея), які назначаецца дырэктарам.
2.4. Музей установы адукацыі арганізуе дзейнасць згодна канцэпцыі развіцця музея і гадавому плану работы у адпаведнасці з наступнымі накірункамі: фондавая, экспазіцыйная, экскурсійная, культурна-адукацыйная работа.
2.5. Музей ўстановы адукацыі класіфікуецца адносна профілю, які адлюстроўвае сувязь музея з профільнай навуковай дысцыплінай. Музей ДУА «Сялецкая сярэдняя школа» адносіцца да этнаграфічнага профілю (гістарычная профільная группа).
ГЛАВА 3. КАМПЛЕКТАВАННЕ І ЎЛІК МУЗЕЙНЫХ ФОНДАЎ
3.1. Музейны фонд – сукупнасць музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, якія пастаянна захоўваюцца ў музеі ўстановы адукацыі. Музейны фонд дзеліцца на: асноўны фонд, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў, фонд сыравінных матэрыялаў.
3.1.1. Асноўны фонд – сукупнасць музейных прадметаў, якія адпавядаюць яго профілю. У складзе асноўнага фонду пры неабходнасці па рашэнні дырэктара ўстановы адукацыі могуць быць створаны калекцыйный і абменны фонды. Прыналежнасць да калекцыйнага фонду фіксуецца ў галоўнай інвентарнай кнізе, абменнага – уліковай кнізе абменнага фонду.
3.1.2. Калекцыйны фонд (фонд асабліва каштоўных музейных прадметаў) – сукупнасць музейных прадметаў, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці або не нададзены такі статус, але якія з'яўляюцца рэдкімі ў сваім родзе прадметамі і існуюць у адзіным экзэмпляры або ў абмежаванай колькасці.3.1.3. Абменны фонд – сукупнасць непрофільных або дублетных музейных прадметаў, якія прызначаны для межмузейнага абмену.
3.1.4. Фонд навукова-дапаможных матэрыялаў – сукупнасць навукова-дапаможных матэрыялаў, якія набытыя або спецыяльна вырабленыя па заказе музея для раскрыцця зместу тэм экспазіцыі або выставы.
3.1.5. Фонд сыравінных матэрыялаў – сукупнасць сыравінных матэрыялаў, якія прызначаны для лабараторных даследаванняў і прэпаравання. Сыравінныя матэрыялы ў залежнасці ад вынікаў апрацоўкі пераводзяцца ў асноўны фонд або фонд навукова-дапаможных матэрыялаў па рашэнні савета музея.
3.1.6. Музейныя прадметы з асноўнага фонду ў навукова-дапаможны фонд могуць пераводзіцца (выключацца) толькі ў выключных выпадках: страта або пашкоджанне ў выніку ўздзеяння прыродных фактараў; крадзеж, які пацверджаны адпаведнымі дзяржаўнымі органамі. Перавод музейных прадметаў у навукова-дапаможны фонд, іх выключэнне з асноўнага фонду ажыццяўляецца загадам дырэктара ўстановы адукацыі на падставе пратакола ўпаўнаважанай камісіі.
Перавод матэрыялаў з фонду навукова-дапаможных матэрыялаў у асноўны фонд праводзiцца па рашэнні савета музея зыходзячы з мэтазгоднасці ў выпадках: набыцця музейным прадметам гістарычнай каштоўнасці ў выніку праведзенага даследавання або з цягам часу.
3.2. Музейныя прадметы асноўнага фонду фіксуюцца ў галоўнай інвентарнай кнізе (кнізе паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду), навукова-дапаможныя матэрыялы – у кнізе ўліку фонду навукова-дапаможных матэрыялаў, сыравінныя матэрыялы – у кнізе ўліку фонду сыравінных матэрыялаў (пры наяўнасці сыравінных матэрыялаў).
3.3. Улік музейных фондаў прадугледжвае першасную рэгістрацыю і інвентарызацыю музейных прадметаў. Пры паступленні прадметаў у музей афармляецца акт прыёму. Акты прыёму абавязкова рэгіструюцца ў кнізе рэгістрацыі актаў.
3.4. Усе прадметы, якія паступілі ў музей на пастаяннае захоўванне пасля акціравання, уносяцца ў адпаведную кнігу ўліку. Адначасова з гэтым на музейных прадметах, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялах і ў акце прыёму прастаўляюцца адпаведныя ўліковыя абазначэнні (ідэнтыфікацыйныя нумары). Уліковыя абазначэнні наносяцца на тую частку музейнага прадмета, навукова-дапаможнага або сыравіннага матэрыялу, якая не будзе бачнай пры яго экспанаванні.
3.5. Перадача музейных прадметаў і музейных калекцый ад аднаго музея да іншага і ад музея да іншай арганізацыі на пастаяннае або часовае захоўванне ажыццяўляецца на падставе дамоўленасці. Асноўным дакументам для перадачы музейных прадметаў і (або) музейных калекцый на пастаяннае або часовае захоўванне з'яўляецца акт перадачы (на пастаяннае або часовае захоўванне). Акт перадачы рэгіструецца ў кнізе рэгістрацыі актаў.
3.6. Уліковыя дакументы складаюць архіў уліковай дакументацыі музея і захоўваюцца ў асобным памяшканні або металічнай шафе. Доступ да ўліковай дакументацыі кантралюецца кіраўніком музея. Забараняецца знішчэнне кніг уліку і вынас уліковай дакументацыі з музея, акрамя выпадкаў праверкі вышэйстаячымі арганізацыямі.
3.7. Музеі ўстаноў адукацыі, якія змяшчаюць у сваіх калекцыях прадметы з каштоўных металаў і камянёў, павінны атрымаць ва ўстаноўленым парадку ліцэнзію на музейную дзейнасць, ці, ў мэтах забеспячэння бяспекі, павінны перадаць каштоўнасці ў дзяржаўныя музеі сістэмы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, якія маюць ліцэнзію, або Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь са складаннем акта перадачы.
3.8. Выкарыстанне музейных прадметаў, навукова-дапаможных матэрыялаў ва ўмовах, якія ствараюць пагрозу іх захаванасці і могуць прывесці да іх пашкоджання, страты або знішчэння забараняецца.
3.9. Музейныя прадметы, захаванасць якіх не можа быць забяспечана музеем установы адукацыi, у мэтах забеспячэння гарантаванай бяспекі павінны быць перададзены ў іншыя дзяржаўныя музеі сістэмы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь або Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь са складаннем акта перадачы.
3.10. Музейныя прадметы з'яўляюцца дзяржаўнай уласнасцю і не падлягаюць вяртанню іх ранейшым уладальнікам, акрамя выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам.
ГЛАВА 4. ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ
4.1. Наведвальнікі музеяў маюць права на:
наведванне музеяў згодна рэжыму іх работы (пры неабходнасці па папярэдняму запісу);
атрымліваць неабходную інфармацыю аб дзейнасці музеяў, акрамя той, якая з’яўляецца камерцыйнай тайнай музея як юрыдычнай асобы.
4.2. Педагагічныя работнікі маюць права на:
забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці;
творчую ініцыятыву, свабоду выбору педагагічна абгрунтаваных форм і метадаў навучэння;
удзел у навуковай, навукова-педагагічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай, міжнароднай дзейнасці ўстановы адукацыі;
павышэнне прафесійнай кваліфікацыі;
маральнае і матэрыяльнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай дзейнасці;
запытваць ад іншых структурных падраздзяленняў інфармацыю, дакументацыю і матэрыялы, неабходныя для вырашэння пытанняў, звязаных з выкананнем ўскладзеных на музей установы адукацыі абавязкаў.
4.3. Педагагічныя работнікі абавязаны:
ажыццяўляць сваю дзейнасць на прафесійным узроўні;
выконваць прававыя, маральныя і этычныя нормы;
паважаць гонар і годнасць навучэнцаў і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;
павышаць свой прафесійны ўзровень.
4.3. Іншыя правы і абавязкі педагагічных работнікаў устанаўліваюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі, а таксама працоўнымі або грамадзянска-прававымі дагаворамі.
УЛІКОВАЯ КАРТА
музея ўстановы адукацыі
Горад (вёска, раён) аграгарадок Сялец,
Мсціслаўскі раён.
Юрыдычная назва ўстановы адукацыі
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сялецкая сярэдняя школа”
Назва музея “Вытокі”.
Профіль гістарычны (этнагафічны).
Дата заснавання 10.12.2021года
№ 223 загад па ўстанове адукацыі
Раздзелы экспазіцыі
- “Ганчарныя вырабы”;
- “Бандарныя вырабы”;
- “Прылады працы”;
- “Чырвоны кут”, (покуць);
- “Вышыванка”;
- “Матчын ручнік;
- “Ткацкія вырабы”;
- “Беларускае адзенне”;
- “Вяртанне ў СССР”
Характырыстыка памяшкання
Пакой памерам 29 кв. м. адведзены ў кабінеце беларускай мовы на трэцім паверсе, пакой адгароджаны ад кабінета сцяной з дзвярыма, якія замыкаюцца на замок, мае два вакны з двума відамі фіранак: зацямняльнымі і звычайнымі, дзве ацяпляльныя батарэі.
Ля ўваходу злева размешчана печ (імітацыя) і палаці. Дзве сцяны расфарбаваны ў выглядзе броўнаў, на якіх размяшчаюцца чатыры экспазіцыі: “Прылады працы ”, “Вышыванка”, “Чырвоны кут (покуць)”,“Матчын ручнік”. Ёсць кораб для захавання музейных аднатыпных экспанатаў.
Асвятляеецца пакой электрычнымі закрытымі лямпамі, налічваецца дзве разеткі ў рабочым стане.
Сігналізацыя адсутнічае, устаноўлены аўтаномны пажарны апавяшчальнік, маецца вогнетушыльнік.
Захоўваецца светавы і тэмпературны рэжым, вільготнасць. Падлога пафарбавана.
Экспанаты размешчаны на сценах, паліцах, вітрынах.
Асноўны фонд (у адзінках) 302
Дапаможны фонд (у адзінках)__________
Агульная колькасць адзінак 302
Найбольш каштоўныя экспанаты:
Абразы, даматканыя ручнікі, вясельнае плацце, жорны, андаракі, лапаты для выпечкі хлеба, цапы для абмалоту збожжа, начоўкі (карыта), ордэнская кніжка і ордэн працоўнай славы, манета ¼ срэбрам 1842 год, гліняная цацка-свістулька.
Колькасць экскурсій (з указаннем колькасці чалавек) – і масавых мерапрыемстваў за апошні год
________________________________________________________________
Колькасць наведальнікаў за апошніх тры гады
________________________________________________________________
Ганаровае званне (год прысваення)
________________________________________________________________
Адрас
Вул. Школьная,
Д. 8
Мсціслаўскі раён,
Магілёўская вобласць.
213 475………………
Тэлефон установы адукацыі: 802240 53758
Мабільны тэлефон кіраўніка музея: +37529 3139069
Кіраўнік (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада)
Іванова Святлана Сямёнаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Дырэктар установы _____________________А.У. Галкоўскі
Кіраўнік музея _________________________С.С .Іванова
Дата запаўнення карткі 29.11.2022 год
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Сялецкая сярэдняя школа”
_____________ А.У.Галкоўскі
“29”лістапада 2022 года
Канцэпцыя развіцця музея
“ВЫТОКІ”
на 2022-2025 гады
Аграгарадок Сялец, 2022 год
- Уводзіны
Важнейшай складаючай адукацыйнага працэсу з’яўляецца выхаванне моладзі ў духу грамадзянкасці і патрыятызму. Менавіта патрыятычнае выхаванне становіцца дзейсным сродкам, які здольны засцерагчы падрастаючае пакаленне ад абыякавасці, эгаізму і нігілізму, ад негатыўнагаўплыву сучаснай масавай культуры. Яно ўключае ў сябе сістэму шматграннай навучальнай і пазакласнай работы, звязаную з фарміраваннем у вучняў пачуцця знітаванасці з тымі мясцінамі, дзе яны нарадзіліся і выраслі, паважлівага станаўлення да гісторыі Радзімы, дзяржаўнайсімволікі, традыцый свайго народа. Пры правядзенні гэтай работы вялікую ролю адыгрывае краязнаўства. Школьнае краязнаўства – найважнейшы фактар маральнага, працоўнага, экалагічнага, фізічнага іэстэтычнага выхавання моладзі. Яно садзейнічае патрыятычнаму выхаванню, агульнаму развіццю вучняў, пашырае іх кругагляд і пазнавальныя інтарэсы, далучае да творчай дзейнасці, спрыяе ў выбары прафесіі,бо стварае ўмовы не толькі для фарміравання практычных і інтэлектуальных уменняў, але і для развіцця асобасных якасцей падлетка.
Музей установы адукацыі – цэнтр этнакультурнага і грамадзянскага, патрыятычнага выхавання, культурна-асветніцкай і пошукава-даследчай дзейнасці навучэнцаў. Музей як адкрытае для ўсеагульнага наведвання структурнае падраздзяленне ўстановы адукацыі, як універсальная прэзентацыя гістарычнай і культурнай спадчыны рэгіёна валодае практычна неабмежаваным патэнцыялам выхаваўчага ўздзеяння.
Функцыі музея:
усебаковае вывучэнне быта,гісторыі і культуры свайго рэгіёну;
ахову і папулярызацыю гісторыка-культурных і прыродных каштоўнасцей роднага краю;
удзел у рашэнні адукацыйных задач установы адукацыі.
Місія этнаграфічнага музея “Вытокі”
- сацыякультурная: выяўленне, захаванне, папулярызацыя матэрыяльнай, нематэрыяльнай культурнай і гістарычнай спадчыны, нацыянальных культурных традыцый рэгіёна;
- выхаваўчая: данесці да ўсведамлення кожнага навучэнца глыбінную духоўнасць нацыянальнай культуры і гісторыі, каб кожны асэнсаваў прыналежнасць да сваёй сям’і, роду, свайго народу.
Мэта дзейнасці музея:
- стварэнне ўмоў, для развіцця асобы ў працэсе калектыўнай творчай дзейнасці сродкамі музейнай педагогікі (у тым ліку і фарміраванне патрэбнасці ў самаадукацыі і павышэнні культурнага ўзроўню);
- стварэнне і развіццё краязнаўчай экспазіцыі як сродку забеспячэння вучэбна-выхаваўчага працэсу ва ўстанове адукацыі.
Задачы музея:
- садзейнічаць развіццю высокамаральнай асобы сродкамі краязнаўства і музейнай педагогікі;
- садзейнічаць развіццю асобасных якасцей вучняў;
- фарміраваць патрэбнасці ў даследчай дзейнасці ў выбраным вучнямі накірунку;
- садзейнічаць творчаму развіццю і самавыяўленню вучняў у працэсе грамадска карыснай працы;
- садзейнічаць фарміраванню нацыянальнай, сацыяльнай, маўленчай, экалагічнай культуры, рэальнага патрыятызму;
- садзейнічаць асэнсаванаму выбару прафесіі;
- садзейнічанне пашырэнню, паглыбленню і сістэматызацыі ведаў;
- садзейнічаць назапашванню і захаванню рэчаў матэрыяльнай і духоўнай культуры свайго краю;
- садзейнічаць рашэнню адукацыйных і выхаваўчых задач установы адукацыі;
- фарміраваць сістэму наглядных матэрыялаў дзеля забеспячэння краязнаўчага прынцыпу выкладання школьных прадметаў;
- стварэнне поўнай карціны жыцця нашых продкаў у розныя гістарычныя эпохі на тэрыторыі свайго краю.
- Інфармацыйная даведка
Школьны этнаграфічны музей «Вытокі» ДУА “Сялецкая сярэдняя школа”.
Адкрыццю музея папярэднічала падрыхтоўчая праца настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Абрамавай Галіны Васільеўны і Івановай Святланы Сямёнаўны, якія ў кабінетах беларускай мовы і літаратуры спачатку стварылі этнаграфічныя куткі. Вучні зацікавіліся зборам экспанатаў, сталі актыўнымі ўдзельнікамі разам з бацькамі. У выніку чаго сабралася шмат цікавых экспанатаў, патрабавалася спецыяльнае памяшканне. З 2007 навучальнага года ў школе быў адкрыты музейны пакой этнаграфічнай накіраванасці. Музейны пакой праіснаваў 13 год, актыўна выкарыстоўваўся для правядзення ўрокаў, класных гадзін, выхаваўчых мерапрыемстваў, паказу абрадавых свят. На працягу ўсіх гадоў існавання пакоя процягваўся актыўны збор экспанатаў, якія знаёмяць з побытам культуры беларусаў. У развіццё музея значны ўклад унеслі настаўнікі школы: Поклад А.М., Дзмітрачэнка Н.С., Поклад У.Л., Абрамава Г.В., Іванова С.С., Ханеўскі У.С. Былі праведзены походы, экспедыцыі па вёсках Сялецкага сельскага савета, а таксама па асобных вёсках Мсціслаўскага раёна.
У выніку накаплення экспанатаў адміністрацыяй школы было прынята рашэнне адвесці асобны пакой для адкрыцця этнаграфічнага музея “Вытокі” .
Музей «Вытокі» размешчаны ў будынку школы на трэцім паверсе, памерам 29 кв. м. адведзены ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры, пакой адгароджаны ад кабінета сцяной з дзвярыма, якія замыкаюцца на замок, мае два акны з двума відамі фіранак: зацямняльнымі і звычайнымі, дзве ацяпляльныя батарэі.
Ля ўваходу злева размешчана печ (імітацыя) і палаці. Дзве сцяны расфарбаваны ў выглядзе броўнаў, на якіх размяшчаюцца чатыры экспазіцыі: “Прылады працы ”, “Вышыванка”, “Чырвоны кут (покуць)”,“Матчын ручнік”. Ёсць кораб для захавання музейных аднатыпных экспанатаў.
Асвятляеецца пакой электрычнымі закрытымі лямпамі, налічваецца дзве разеткі ў рабочым стане.
Сігналізацыя адсутнічае, устаноўлены аўтаномны пажарны апавяшчальнік, маецца вогнетушыльнік.
Захоўваецца светавы і тэмпературны рэжым, вільготнасць. Падлога пафарбавана.
Экспанаты размешчаны на сценах, паліцах, вітрынах.
Школьны этнаграфічны музей «Вытокі» выконвае накапляльную,
экспазіцыйную, адукацыйную і выхаваўчую функцыі, накіраваныя на
развіццё асобасных якасцей навучэнцаў, на атрыманне імі дадатковых адукацыйных паслуг. Этнаграфічны музей «Вытокі» з’яўляецца цэнтрам патрыятычнага і грамадзянска-духоўнага выхавання.
Мэта дзейнасці музея: выхаванне ў навучэнцаў любові да Радзімы, якая
пачынаецца з любові да сваёй малой радзімы, школы, сям’і; беражлівых
адносін да традыцый народа, сям’і, школы і імкненне захаваць іх і
прымножыць; паважных адносін да культурнай і гістарычнай спадчыны
беларусаў.
Работу музея арганізуе Савет музея, які складаецца з 5 сектараў: пошукавага, экскурсійнага, фондавага, экспазіцыйнага і культурна-асветніцкага, ва ўзаемадзеянні з актывам музея.
Маюцца наступныя дакументы: пашпарт музея, уліковая картка, інвентарная кніга ўліку музейных прадметаў асноўнага фонду, уліковы сшытак для навукова-дапаможнага фонду, акты прыёму музейных прадметаў, план работы на вучэбны год, журнал уліку наведвальнікаў музея, кніга водгукаў, распрацоўваюцца тэксты экскурсій, тэксты лекцый, сцэнарыі мерапрыемстваў. Уся ўліковая дакументацыя вядзецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўна-прававой базы.
Дзейнасць музея, у тым ліку, вызначэнне мэты і задач, планаванне работы, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з мэтай і задачамі ўстановы адукацыі. Краязнаўчай дзейнасцю ахоплена шырокае кола навучэнцаў розных класаў. Вялікая ўвага надзяляецца наведванню краязнаўцамі з экскурсіямі памятных мясцін малой радзімы, роднага краю, музеяў устаноў адукаціі раёна, рэспубліканскіх музеяў, помнікаў культуры Беларусі. Распрацаваны некалькі турыстычных маршрутаў па наваколлі былога Сялецкага сельскага савета.
Удзел навучэнцаў у конкурсах, канферэнцыях, краязнаўчых праектах і акцыях садзейнічае паспяховай сацыялізацыі і самарэалізацыі навучэнцаў. За папярэднія гады і на працягу гэтага навучальнага года педагогі сумесна з навучэнцамі прынімаюць актыўны ўдзел і маюць добры паказчык у наступных рэспубліканскіх, абласных акцыях, конкурсах, даследчых работах: “Сцяжынкамі бацькаўшчыны”, дыплом ІІ ступені ў раёне, “Салют, Перамога” ІІІ ступені ў раёне, “Я гэты край Радзімаю заву.” Дыплом ІІІ ступені ў вобласці, “75 гадавіне Перамогі” (міжнародны літаратурны конкурс), дыплом І ступені (настаўнік Кузюрэнка Н.І.), “Магілёўская скарбонка”, дыплом ІІ ступені на вобласці, відыёролік “Прыйшоў Багач, кідай рагач…”, дыплом ІІ месца ў раёне (Настаўнік Іванова С.С.). Напісаны даследчыя работы ў рамках рэспубліканскай акцыі “75 гадавіне Перамогі”: “Яго імя носіць наша дружына” (педагог-арганізатар Емяльянава І.С., дыплом І ступені ў раёне), “Гісторыя праваслаўя. Тут было яўленне Святога Ануфрыя” (настаўнік Хамрыцелева А.А.). Сертыфікаты фіналістаў творчых работ рэспубліканскага конкурса “Мы ў адказе заперамогу” і “Думкі-малюнкі” атрымалі вучні Краўцова А., Іванова В. Калектыў разам з навучэнцамі з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі ў конкурсах даследчых работ па краязнаўству, абласных і рэспубліканскіх акцыях, марафонах. Удзельнічаюць у конкурсах “Жывая класіка”, буктрэйлераў на кнігу ваеннай тэматыкі, “Вотчына-бай”. Вучні школы з’яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі інтэрактыўных прадметных конкурсаў такіх як “Буслік”(беларуская мова і літаратура), “Кентаўрык” (гісторыя), “Каласок” (чалавек і свет), маюць прызы другой і трэцяй ступені.
2.1. Асаблівасці школьнага музея.
- Акцэнтаванне ўвагі на рашэнні выхаваўчых задач установы адукацыі;
- далучэнне да грамадска карыснай калектыўнай дзейнасці дзяцей, настаўнікаў, бацькоў, прадстаўнікоў вытворчых і грамадскіх арганізацый, мясцовых жыхароў;
- магчымасці выкарыстання фондаў музея ў выкладанні ўсіх школьных прадметаў.
2.2. Накірункі і формы арганізацыі дзейнасці школьнага музея.
- Збор, сістэматызацыя, захаванне і дэманстрацыя краязнаўчай інфармацыі па раздзелах: гісторыя і культура краю, прырода, гаспадарка, насельніцтва, лёсы людзей, гісторыя школы, сучаснасць і інш;
- Распрацоўка турыстычных маршрутаў па роднаму краю.
- Правядзенне і ўдзел у даследчых работах краязнаўчага характару.
- Усталяванне сувязей з музеямі (іншых устаноў адукацыі), грамадскімі і дзяржаўнымі арганізацыямі (бібліятэкамі, архівамі), органамі ўлады.
2.3. Прынцыпы работы школьнага музея.
- Сістэматычная сувязь з урокамі, з усім адукацыйным працэсам;
- Правядзенне вучэбна-даследчага пошуку, які ўключае ў сябе краязнаўства як базу развіцця і дзейнасці школьнага музея;
- Выкарыстанне ў адукацыйным працэсе разнастайных прыёмаў і формаў вучэбнай і пазаўрочнай работы: музейных урокаў, школьных лекцый, семінараў, навукова-практычных канферэнцый, пошукавай і праектнай дзейнасці, шэфскай дапамогі ветэранам вайны, працы;
- Апора музейнай дзейнасці на прадметныя факультатывы і гурткі;
- Самастойнасць, творчая ініцыятыва вучняў – важны фактар стварэння і развіцця музея;
- Дапамога кіраўніку і Савету музея з боку настаўніцкага калектыву, ветэранаў педагагічнай працы;
- Сувязь з грамадскасцю, ветэранамі вайны і працы;
- Забеспячэнне адзінства пазнавальнага і эмацыянальнага пачаткаў у змесце экспазіцыі, правядзенні экскурсій, ва ўсёй дзейнасці музея.
- Строгі ўлік, правільнае захаванне і экспаніраванне сабраных матэрыялаў.
- Арганізацыя пастаянных сувязей з дзяржаўнымі музеямі і архівамі, іх навукова-метадычная дапамога школьнаму музею.
- Праграма развіцця музея на 2022-2025 гг.
3.1. Асноўная ідэя развіцця музея
Накоплены аб’ём звестак, матэрыялаў па гісторыі населеных пунктаў былога Сялецкага сельскага савета, школы, працягваецца збор мтэрыялаў па гісторыі калгаса імя Чапаева, фонд музея папоўніўся новымі музейнымі прадметамі, - гэтым абумоўлена патрэба ў неабходнасці сістэматызаваць матэрыялы, прадставіць у экспазіцыі музея, папулярызаваць ў соцыуме.
3.2. Накірункі работы, мэты і задачы развіцця музея
Работа з фондам музея
Мэта:
фарміраванне фондавага збору і рэалізацыя музеем функцыі дакументавання згодна з нарматыўнымі патрабаваннямі;
фарміраванне ў навучэнцаў каштоўнасных адносін да гісторыка-культурнай спадчыны краю праз усведамленне каштоўнаснай значнасці музейнага прадмета
Задачы:
удасканальваць сістэму захавання і належнага выкарыстання музейных прадметаў;
актывізаваць работу па выяўленню і збору прадметаў музейнага значэння ў рэгіёне для Задачы:
удасканальваць сістэму захавання і належнага выкарыстання музейных прадметаў;
актывізаваць работу па выяўленню і збору прадметаў музейнага значэння ў рэгіёне для папаўнення музейнага збору
Пошукава-даследчая дзейнасць
Мэта: стварэнне ўмоў для развіцця даследчых кампетэнцый навучэнцаў сродкамі музейнай педагогікі
Задачы:
сістэматызаваць накопленыя матэрыялы па гісторыі населенага пункта
падрыхтаваць да афармлення ў экспазіцыі музея сабраных у выніку пошукава-даследчай дзейнасці матэрыялаў
далучэнне навучэнцаў да даследчай дзейнасці, развіццё інтэлектуальна-творчай ініцыятывы і здольнасцяў праз удзел у конкурсах, праектах і інш.;
Экспазіцыйная дзейнасць
Мэта: пераафармленне экспазіцыі адпаведна запатрабаванням адукацыйнага працэсу ўстановы адукацыі з улікам актуальных тэндэнцый развіцця грамадства і дзяржавы;
Задачы:
сістэматызаваць сабраны матэрыял, размеркаваць па тэмах і раздзелах;
скласці тэматыка-экспазіцыйны план экспазіцыі адпаведна тэматычнай структуры;
паэтапна ажыццявіць пераафармленне экспазіцыі.
Метадычная дзейнасць
Мэта: метадычнае забяспечэнне дзейнасці музея адпаведна запатрабаванням адукацыйнага працэсу ўстановы адукацыі
Задачы:
павышаць узровень валодання сучасным нарматыўна-прававым, метадычным забеспячэннем дзейнасці музея ўстановы адукацыі;
арганізаваць метадычнае суправаджэнне дзейнасці музея ў межах рэсурснага цэнтра, праектнай дзейнасці ўстановы адукацыі;
абагульняць і распаўсюджваць эфектыўны педагагічны вопыт.
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Сялецкая сярэдняя школа ”
_____________ А.У.Галкоўскі
“29”лістапада 2022 года
Перспектыўны план развіцця музея “Вытокі”
на 2022-2025 гг.
№
|
Накірункі і змест работы
|
Тэрмін выканання
|
Адказныя
|
Работа з фондам музея
|
|
Правесці інвентарызацыю фондаў музея
|
Верасень, 2022 г.лістапад 2022 г.
|
Фондавы сектар, Іванова С.С.
|
2.
|
Завесці журналы
|
верасень2022-студзень 2023г
|
Іванова С.С.
|
|
Камплектаванне фондаў: актывізаваць праз экспедыцыйна-пошукавую дзейнасць у рэгіёне, сустрэчы са сведкамі падзей
|
2022-2025 гг.
|
Актыў музея, Іванова С.С.
|
4
|
Ажыццяўляць улік музейных прадметаў адпаведна нарматыўным патрабаванням
|
2022-2025 гг.
|
Фондавы сектар,. Іванова С.С.
|
|
Пошукава-даследчая дзейнасць
|
|
1
|
Сістэматызацыя накопленага матэрыялу па гісторыі школы
|
Студзень-2023 г.
|
Фондавы сектар Іванова С.С.,
|
|
2
|
Падрыхтоўка да афармлення ў экспазіцыі музея сабраных у выніку пошукава-даследчай дзейнасці матэрыялаў
|
2022-2025 гг.
|
Фондавы, экспазіцыйны сектар, Іванова С.С.
|
|
3
|
Стварэнне на аснове матэрыялаў, атрыманых у выніку пошукава-даследчай дзейнасці, віртуальных экскурсій, прэзентацый.
|
2023-2025гг.
|
Актыў музея, Іванова С.С..
|
|
4
|
Правядзенне краязнаўчых даследаванняў навучэнцамі па розных тэмах адукацыйных прадметаў або на аснове інтэграваных ведаў на базе музея
|
2022-2025гг
|
Актыў музея, Іванова С.С.
|
|
5
|
Удзел у міжнародных, рэспубліканскіх, абласных, раённых конкурсах і акцыях“Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, праекта “Збяры Беларусь у сваім сэрцы”, акцыі “Мы гэтай памяці верныя” і інш
|
2022-2025гг
|
Актыў музея, Іванова С.С..
|
|
Экскурсійная дзейнасць
|
|
|
Ажыццяўленне аператыўнага выкарыстання экскурсійных магчымасцеў музея па запатрабаваннях адукацыйнага працэсу
|
2023-2025 гг
|
Актыў музея, Іванова С.С.
|
|
2
|
Распрацоўваць інтэрактыўныя формы работы з экскурсантамі
|
2023-2025 гг
|
Актыў музея, Іванова С.С.
|
|
3
|
Распрацоўка агляднай і тэматычных экскурсій на беларускай і нямецкай мовах
|
2022-2025 гг
|
Экскурсаводы, Іванова С.С.
|
|
4
|
Вывучэнне экскурсійна-турысцкіх магчымасцеў роднага краю. Распрацоўка новых краязнаўчых маршрутаў
|
2022-2025 гг
|
Актыў музея, Іванова С.С.
|
|
5
|
Арганізаваць заняткі з рознаўзроставымі групамі экскурсаводаў па засваенні методыкі падрыхтоўкі і правядзення экскурсіі
|
2022-2025 гг.
|
Актыў музея, Іванова С.С..
|
|
Культурна-асветніцкая дзейнасць
|
|
1
|
Распрацоўка і правядзенне віктарын і гульняў на краязнаўчым матэрыяле.
|
2022-2025 гг
|
Актыў музея, Іванова С.С.
|
|
2
|
Пошук новых форм правядзення тэматычных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню беларускай пісьменнасці і друку, Дню юнага героя–антыфашыста, Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, Дню абаронцы Айчыны і інш
|
2022-2025 гг
|
Культурна-асветніцкі сектар, Іванова С.С.
|
|
3
|
Актывізаваць папулярызацыю дзейнасці музея праз:
- распрацоўку і выраб буклетаў, іншай рэкламнай прадукцыі;
- асвятленне работы музея ў сродках масавай інфармацыі
|
2022-2025 гг
|
Актыў музея, Іванова С.С.
|
|
4
|
Выкарыстанне электронных адукацыйных рэсурсаў у культурна-асветніцкай дзейнасці
|
2023-2025 гг
|
Актыў музея, Іванова С.С.
|
|
5
|
Узаемадзеянне з органамі мясцовага самакіравання, прадпрыемствамі і ўстановамі рэгіёна, грамадскімі і ветэранскімі арганізацыямі у культурна-асветніцкай дзейнасці
|
2022-2025 гг
|
Актыў музея, Іванова С.С.
|
|
6
|
Удасканальванне інфармацыйнай прасторы школы
|
2022-2025 гг
|
Актыў музея, Іванова С.С.
|
|
Экспазіцыйная дзейнасць
|
|
1
|
Даафармленне экспазіцый “Нумізматыка”, “Дзядулеў чамадан”
|
2023 – 2024гг.
|
Экспазіцыйны сектар, Іванова С.С.
|
|
2
|
Распрацоўка турыстычных маршрутаў па малой Радзіме (вёскі Падлужжа і Сялец)
|
2023-2024г.
|
Экспазіцыйны сектар, Іванова С.С.
|
|
3
|
Падрыхтоўчы этап пераафармлення экспазіцыі: этыкетаж, фотакопіі, падбор матэрыялаў і інш.
|
Верасень-лістапад 2022 г.
|
Экспазіцыйны сектар, Іванова С.С.
|
|
4
|
Паэтапнае пераафармленне экспазіцыі
|
Верасень 2022-жнівень 2024 г.
|
Экспазіцыйны сектар, Іванова С.С.
|
|
Метадычная дзейнасць
|
|
1
|
Метадычныя ўзаемасувязі з настаўнікамі-прадметнікамі і класнымі кіраўнікамі Аказанне індывідуальнай метадычнай дапамогі педагогам па арганізацыі і правядзенні краязнаўчых даследаванняў з навучэнцамі
|
2022-2025 гг
|
Іванова С.С..
|
|
2
|
Распрацоўка і рэалізацыя розных адукацыйных формаў сумеснай дзейнасці педагогаў і навучэнцаў у музеі ўстановы адукацыі
|
2023-2025 гг
|
. Іванова С.С.
|
|
3
|
Распрацоўка новых форм культурна-адукацыйнай дзейнасці музея з выкарыстаннем матэрыялаў этнакультурнай спадчыны, Уключэнне краязнаўчага кампанента ў адукацыйны працэс
|
2023-2025 гг
|
Іванова С.С.
|
|
29.11. 2022 г.
Кіраўнік музея С.С. Іванова
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Сялецкая сярэдняя школа”
_____________ А.У.Галкоўскі
“29”лістапада 2022 года
Характарыстыка
этнаграфічны музей “Вытокі”
дзяржаўнай установы адукацыі
«Сялецкая сярэдняя школа” аграгарадок Сялец, Мсціслаўскі раён.
Рашэннем працоўнага калектыва ад 10 снежня 2021 года загад № 223 “Аб старэнні школьнага этнаграфічнага музея ”
З 1994 года пачаўся збор экспанатаў для школьнага этнаграфічнага музея «Вытокі» ДУА “Сялецкая сярэдняя школа”.
Адкрыццю музея папярэднічала падрыхтоўчая праца настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Абрамавай Галіны Васільеўны і Івановай Святланы Сямёнаўны, якія ў кабінетах беларускай мовы і літаратуры спачатку стварылі этнаграфічныя куткі. Вучні зацікавіліся зборам экспанатаў, сталі актыўнымі ўдзельнікамі разам з бацькамі. У выніку чаго сабралася шмат цікавых экспанатаў, патрабавалася спецыяльнае памяшканне. З 2007 навучальнага года ў школе быў адкрыты музейны пакой этнаграфічнай накіраванасці. Музейны пакой праіснаваў 13 год, актыўна выкарыстоўваўся для правядзення ўрокаў, класных гадзін, выхаваўчых мерапрыемстваў, паказу абрадавых свят. На працягу ўсіх гадоў існавання пакоя процягваўся актыўны збор экспанатаў, якія знаёмяць з побытам культуры беларусаў. У развіццё музея значны ўклад унеслі настаўнікі школы: Поклад А.М., Дзмітрачэнка Н.С., Поклад У.Л., Абрамава Г.В., Іванова С.С., Ханеўскі У.С. Былі праведзены походы, экспедыцыі па вёсках Сялецкага сельскага савета, а таксама па асобных вёсках Мсціслаўскага раёна.
У выніку накаплення экспанатаў адміністрацыяй школы было прынята рашэнне адвесці асобны пакой для адкрыцця этнаграфічнага музея “Вытокі” .
Музей «Вытокі» размешчаны ў будынку школы на трэцім паверсе, памерам 29 кв. м. адведзены ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры, пакой адгароджаны ад кабінета сцяной з дзвярыма, якія замыкаюцца на замок, мае два акны з двума відамі фіранак: зацямняльнымі і звычайнымі, дзве ацяпляльныя батарэі.
Ля ўваходу злева размешчана печ (імітацыя) і палаці. Дзве сцяны расфарбаваны ў выглядзе броўнаў, на якіх размяшчаюцца чатыры экспазіцыі: “Прылады працы ”, “Вышыванка”, “Чырвоны кут (покуць)”,“Матчын ручнік”. Ёсць кораб для захавання музейных аднатыпных экспанатаў.
Асвятляеецца пакой электрычнымі закрытымі лямпамі, налічваецца дзве разеткі ў рабочым стане.
Сігналізацыя адсутнічае, устаноўлены аўтаномны пажарны апавяшчальнік, маецца вогнетушыльнік.
Захоўваецца светавы і тэмпературны рэжым, вільготнасць. Падлога пафарбавана.
Экспанаты размешчаны на сценах, паліцах, вітрынах.
Школьны этнаграфічны музей «Вытокі» выконвае накапляльную,
экспазіцыйную, адукацыйную і выхаваўчую функцыі, накіраваныя на
развіццё асобасных якасцей навучэнцаў, на атрыманне імі дадатковых адукацыйных паслуг. Этнаграфічны музей «Вытокі» з’яўляецца цэнтрам патрыятычнага і грамадзянска-духоўнага выхавання.
Мэта дзейнасці музея: выхаванне ў навучэнцаў любові да Радзімы, якая
пачынаецца з любові да сваёй малой радзімы, школы, сям’і; беражлівых
адносін да традыцый народа, сям’і, школы і імкненне захаваць іх і
прымножыць; паважных адносін да культурнай і гістарычнай спадчыны
беларусаў.
Работу музея арганізуе Савет музея, які складаецца з 5 сектараў: пошукавага, экскурсійнага, фондавага, экспазіцыйнага і культурна-асветніцкага, ва ўзаемадзеянні з актывам музея.
Маюцца наступныя дакументы: пашпарт музея, уліковая картка, інвентарная кніга ўліку музейных прадметаў асноўнага фонду, уліковы сшытак для навукова-дапаможнага фонду, акты прыёму музейных прадметаў, план работы на вучэбны год, журнал уліку наведвальнікаў музея, кніга водгукаў, распрацоўваюцца тэксты экскурсій, тэксты лекцый, сцэнарыі мерапрыемстваў. Уся ўліковая дакументацыя вядзецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўна-прававой базы.
Дзейнасць музея, у тым ліку, вызначэнне мэты і задач, планаванне работы, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з мэтай і задачамі ўстановы адукацыі. Краязнаўчай дзейнасцю ахоплена шырокае кола навучэнцаў розных класаў. Вялікая ўвага надзяляецца наведванню краязнаўцамі з экскурсіямі памятных мясцін малой радзімы, роднага краю, музеяў устаноў адукацыі раёна, рэспубліканскіх музеяў, помнікаў культуры Беларусі. Распрацаваны некалькі турыстычных маршрутаў па наваколлі былога Сялецкага сельскага савета.
Удзел навучэнцаў у конкурсах, канферэнцыях, краязнаўчых праектах і акцыях садзейнічае паспяховай сацыялізацыі і самарэалізацыі навучэнцаў. За папярэднія гады і на працягу гэтага навучальнага года педагогі сумесна з навучэнцамі прынімаюць актыўны ўдзел і маюць добры паказчык у наступных рэспубліканскіх, абласных акцыях, конкурсах, даследчых работах: “Сцяжынкамі бацькаўшчыны”, дыплом ІІ ступені ў раёне, “Салют, Перамога” ІІІ ступені ў раёне, “Я гэты край Радзімаю заву.” Дыплом ІІІ ступені ў вобласці, “75 гадавіне Перамогі” (міжнародны літаратурны конкурс), дыплом І ступені (настаўнік Кузюрэнка Н.І.), “Магілёўская скарбонка”, дыплом ІІ ступені на вобласці, відыёролік “Прыйшоў Багач, кідай рагач…”, дыплом ІІ месца ў раёне (Настаўнік Іванова С.С.). Напісаны даследчыя работы ў рамках рэспубліканскай акцыі “75 гадавіне Перамогі”: “Яго імя носіць наша дружына” (педагог-арганізатар Емяльянава І.С., дыплом І ступені ў раёне), “Гісторыя праваслаўя. Тут было яўленне Святога Ануфрыя” (настаўнік Хамрыцелева А.А.). Сертыфікаты фіналістаў творчых работ рэспубліканскага конкурса “Мы ў адказе заперамогу” і “Думкі-малюнкі” атрымалі вучні Краўцова А., Іванова В. Калектыў разам з навучэнцамі з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі ў конкурсах даследчых работ па краязнаўству, абласных і рэспубліканскіх акцыях, марафонах. Удзельнічаюць у конкурсах “Жывая класіка”, буктрэйлераў на кнігу ваеннай тэматыкі, “Вотчына-бай”. Вучні школы з’яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі інтэрактыўных прадметных конкурсаў такіх як “Буслік”(беларуская мова і літаратура), “Кентаўрык” (гісторыя), “Каласок” (чалавек і свет), маюць прызы другой і трэцяй ступені.
У рамках года малой Радзімы сабрана стэндавая прадукцыя “Героі жывуць побач”, 1-га Мая, прысвечаная ветэранам працы калгасаў імя Чапаева, ХХІ з’езд КПСС. Год гістарычнай памяці быў плённы па напісанні даследчых краязнаўчых работ . У рамках абласной акцыі “Я гэты край радзімаю заву” навучэнцы школы разам з настаўнікамі даследвалі жыццё і дзейнасць знакамітых людзей нашай мясцовасці (Кулічкова А.М., міністра гандлю Рэспублікі Беларусь), стваралі экскурсійныя маршруты па краявідах малой радзімы. Напісаны летапіс школы “Ад Ануфрыеўскай пары…”. Вялікую работу праводзілі вучні аб’яднанняў па інтарэсах “Краявед” і “Вытокі” ў даследванні жыцця землякоў у ваенны і пасляваенны час. Сем герояў-землякоў увайшлі ў адласную кнігу памяці “Вялікая Айчынная вайна: сямейныя гісторыі”. Напісана даследчая работа “Шэсць імён - шэсць лёсаў” , прысвечаная сям’і Кірыенкі Меланіі Міхееўны ў гады ваеннага ліхалецця.
Захаваннем нематэрыяльнага здабытку (фальклору) адводзіцца шмат часу. Сабраны матэрыял “Здабытакі малой радзімы” (частушкі вёскі Сялец, Беразуйкі).
У далейшым плануем працягваць накапленне аб’ёму звестак, матэрыялаў па гісторыі населеных пунктаў былога Сялецкага, Краснагорскага сельскіх саветаў, Сялецкай, Беразуйкаўскай, Краснасгорскай школ, ажыццяўляць збор матэрыялаў па гісторыі калгаса імя Чапаева, ХХІ з’езд КПСС, 1-га Мая. Фонд музея папаўняецца новымі музейнымі прадметамі, гэтым абумоўлена патрэба ў неабходнасці сістэматызаваць матэрыялы, прадставіць у экспазіцыі музея, папулярызаваць ў соцыуме.
Графік работы музея:
Панядзелак-пятніца-8.00-14.00
Субота- экскурсіі праводзяцца па папярэднім ўзгадненні .
Нядзеля - выхадны
Адказны за работу музея–С.С. Іванова
Загадчык школьнага
этнаграфічнага музея “Вытокі” С.С.Іванова