Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

22.02.24

Міжнародны дзень роднай мовы

Увазе вучняў 8-11 класаў была прапанавана інфармацыйная гадзіна “Да Міжнароднага дня роднай мовы”, якая нагадала вучням аб абвяшчэнні свята, аб мовах, якія знаходзяцца на мяжы вымярання, аб дзяржаўных мовах Рэспублікі Беларусь, аб мясцовых дыялектах.

На перапынках працавала Літаратурная гасцёўня “Роднай мове прысвячаю”, дзе ўсе жадаючыя маглі прачытаць верш на роднай мове.

Падарожжа “У маю беларускую мову” запрасіла вучняў 3-4 класаў. Яго правялі вучні 11 класа. Яны падрыхтавалі для малодшых школьнікаў цікавыя заданні. Вучні складалі прыказкі, адгадвалі загадкі, успаміналі казкі. Напрыканцы слухалі песні на беларускай мове.

Турнір “Знаўца роднай мовы” аб’яднаў цікавым заняткам вучняў 5-7 класаў. Праз гульню вучні прымянялі веды, атрыманыя на ўроках беларускай мовы і літаратуры.

Міжнародны дзень роднай мовы прайшоў цікава і займальна.

 

Раздзелы сайта